Шыфр
412Г000093
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1773 г.
Стыль
деревянное зодчество с элементами барокко
Першы храм у вёсцы быў пабудаваны ў 1477 г. Драўляны храм часта гарэў, у 1753 г. на яго месцы быў збудаваны новы касцёл. I ўжо ў 1773 годзе біскупам інфлянцкім Янам Напамуком Касакоўскім быў пабудаваны дзейнічаючы да сёння драўляны касцёл. Вялікую каштоўнасць касцёла складае галоўны алтар 1-ай пал. 17 ст., які быў перанесены з ранейшага касцёла. Алтар выкананы ў стылі маньерызму і ранняга барока. Касцёл двухвежавы, прамавугольны ў плане з выступаючымі пяцісценнымі крыламі трансепта. Алтарная частка знаходзіцца ў асноўным аб"ёме. Пры галоўным уваходзе -- тамбур, да якога з 2 бакоў далучаны невялікія службовыя памяшканні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён