зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Яна Хрысціцеля са званіцай. Бакавыя алтары ў касцёле

Касцёл Яна Хрысціцеля са званіцай. Бакавыя алтары ў касцёле

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000432

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Неабарока, псеўдабарочны кірунак

Апісанне

Касцёл Яна Хрысціцеля са званіцай знаходзіцца ў цэнтры аг. Валкалата. Быў пабудаваны ў 1870 г.

Будынак прамавугольны ў плане, бязвежавы, з круглаватай апсідай, 2 сакрысціямі і прытворам. Накрыты двухсхільным дахам. Галоўны і алтарны фасады ўвешаны атыкамі з трохвугольнымі завяршэннямі. Усе сцены касцёла раскрапаваны лапаткамі і карнізнымі паясамі, прарэзаны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі. 

Унутры прастора падзелена чатырма драўлянымі слупамі на 3 нефы, якія маюць бэлечныя столі рознай вышыні. Падлога касцёла выкладзена керамічнымі пліткамі.

Аздобу інтэр’ера складаюць 5 драўляных алтароў (з іх чатыры бакавыя). Некаторыя алтары касцёла датуюцца XVII ст. Яны былі перанесены ў гэты храм з папярэдняга драўлянага касцёла, які стаяў на гэтым месцы. Алтары дэкарыраваны скразной і накладной разьбой, скульптурнымі выявамі анёлаў і святых. У цэнтры першага яруса правага бакавога алтара – абраз “Маці Божая з дзіцём” (1667 г.) у сярэбраным чаканным абкладзе.

У касцёле ўсталяваны старадаўні арган, які з'яўляецца дзеючым, і на сённяшні дзень лічыцца адным з лепшых ва ўсёй Віцебскай вобласці.

Побач з касцёлам размясцілася вялікая квадратная па профілі званіца, пабудаваная паводле некаторых дадзеных у 1748 г. (часам датуюць ХІХ – пачаткам ХХ стст.). Званіца двух’ярусная: ніжняя частка выкладзена з бутавага каменя і выглядае надзвычай масіўна, верхняя - цагляная, завяршаецца высокім чатырохсхільным шатровым дахам з бляхі, пафарбаванай у чырвоны колер.

Вакол касцёла атынкаваная цагляная агароджа з дэкаратыўнай цаглянай брамай перад уваходам (ХІХ – пачаткам ХХ стст.) і вуглавой дэкаратыўнай брамай. Вароты каваныя металічныя з выявай сімвала езуітаў.

Ад моманту пабудовы гэты касцёл ніколі не закрываўся, ні ў ваенны час, ні ў савецкі перыяд. Храм функцыянуе і сёння.

Старонка