зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Карла Барамея

Шыфр

112Г000534

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1770 - 1782 гг.

Стыль

Барока

Апісанне

Мураваны будынак касцёла, як частка кляштара, узведзены ў 1782 годзе на месцы старога драўлянага, кансэкраваны ў 1784 годзе ксяндзом апатам бенедыктынскага кляштара ў гарадзішчы Фларыянам Аранскім у імя святога Карла Барамея адзінай на той час у Вялікім Княстве Літоўскім пінскай місіяй каталіцкіх манахаў камуністаў.

У 1856 годзе пінскі кляштар камуністаў, апошні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, быў зачынены i касцёл перастаў дзейнічаць.

З 1860 года, пасля рамонту, стаў дзеючым, прыпісным да касцёла Унебаўзяцця Марыі Панны пінскіх францішканаў, рэкансэкраваны ў Імя Святой Троіцы.

У час Вялікай Айчыннай вайны быў пашкоджаны мала. Працягваў дзейнічаць па рымска-каталіцкаму абраду.

У 1960-я гады зачынены, выкарыстоўваўся над склад рознымі арганізацыямі. У пачатку 1980-х гадоў спецыялізаваныя навукова-рэстаўрацыйныя майстэрні міністэрства культуры БССР пачалі распрацоўку праекта па рэканструкцыі будынка пад гарадскую канцэртную залу, якая была закончана ў 1992 годзе.