Шыфр
413Г000294
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, в. Дуды, с/с Іўеўскі
Датаванне
1772
Стыль
барока
Касцёл у Дудах існаваў з пачатку XVII ст. Ім апекаваўся тагачасны ўладальнік мястэчка Ян Кароль Хадкевіч. Гэты касцёл праіснаваў прыкладна да 1770 года. У 1772 г. уладальнік Дудаў Геранім Зянковіч з жонкай Барбарай пабудавалі новы драўляны храм, у якім галоўны алтар быў асвячоны ў імя нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Юзафата біскупа-пакутніка. Касцёл будаваўся ў час росквіту стылю барока.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён