Шыфр
613Г000654
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1820–1826 гады
Стыль
эклектызм
Да другой паловы 18 ст. вёска называлася Слабодка. Адносілася да маёнтка Альшэва. Перайменавана вёска была пры ўладальніку маёнтка Канстанціне Хамінскім.У 1769 г. Хамінскія пабудавалі тут капліцу, якая ў 1782 г. атрымала статус філіяльнага касцёла пры свірскай парафіі. Па фундацыі Канстанціна Хамінскага і яго жонкі Ганны з роду Моглаў ад 2 студзеня 1793 г. на гэтым месцы быў пастаўлены драўляны парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён