Шыфр
413Г000712
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 г.
Стыль
Неаготыка
Апісанне
Першы касцёл у Нястанішках згадваецца з 1616 г. Наяўны касцёл Маці Божай Добрай Рады пабудаваны ў 1905 г. у неагатычным стылі за 2 км на захад ад вёскі. З'яўляецца помнікам архітэктуры неаготыкі.
Будынак касцёла - трохнефавая двухвежавая базіліка з трансептам і пяціграннай алтарнай часткай. З боку да галоўнага фасада прымыкаюцъ дзве чатырохгранныя вежы-званіцы з высокімі шпілямі. Фасады касцёла і вежаў умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Бакавыя фасады асноўнага аб'ёму храма ў прасценках паміж контрфорсамі прарэзаны спічастымі высокімі вокнамі ў абрамленнях. Тарцовыя фасады трансепта фланкіраваны контрфорсамі, члянёны высокім акном біфорыумам у абрамленні, завершаны трохвугольным франтонам з акном-ружай. Апсіда і сакрысціі таксама раскрапаваны контрфорсамі з лапаткамі, члянёны спічастымі аконнымі праёмамі і нішамі-блендамі ў абрамленнях.
Тэрыторыя касцёла абнесена бутавай агароджай з брамай і каліткамі. На восі галоўнага фасада касцёла знаходзіцца трохпралётная брама, якую складаюць чатыры пілоны.
Унутраная простора падзелена 8 слупамі на 3 нефы і шырокі трансепт, якія перакрыты цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам размешчаны арганныя хоры.