Шыфр
613Г000096
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1906 г.
Стыль
неаготыка
Касцёл знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на беразе р.Іслач. Помнік архітэктуры неаготыкі. Першы драўляны касцёл з дрэва быў пабудаваны ў Ракаве ў 1676 г. Сангушкамі. У 1808 г. падчас пажару гэты касцёл згарэў. На яго месцы ў 1809 г. была пабудавана драўляная капліца. У 1824 г. на ахвяры Ружанцовага брацтва і іншых ахвярадаўцаў пабудавалі драўляны касцёл на заходняй ускраіне Ракава на беразе ракі Іслач. У 1904 г. гэты касцёл быў разбураны і на яго месцы пачалі будаўніцтва новага касцёла з трывалай жоўтай цэглы. Яе вазілі з Літвы чыгункай да станция Валожын, а адтуль фурманкамі дастаўлялі ў Ракаў. Вялікія ахвяраванні на пабудову касцёла ўнеслі мясцовыя паны Булгакі, Здзяхоўскія, Друцкія-Любецкія. У 1906 г. будаўніцтва было паспяхова скончана. 1 кастрычніка гэтага ж года новы касцёл быў асвечаны ў імя Найсвяцейшай Марыі Панны Ружанцовай. Касцёл пабудаваны ў распаўсюджаным тады неагатычным стылі. У 1912-1913 гг. на сродкі пана Рудольфа Ратынскага з Манькаўшчыны былі пабудаваны галоўны і бакавыя алтары і арганы. Арганы са старога касцёла былі перавезены ў капліцу святой Ганны, што на мясцовых могілках. У 1949 г. савецкімі ўладамі касцёл быў закрыты, а будынак яго перададзены пад зернесховішча спіртзаводу. Толькі ў 1993 г. будынак Ракаўскага касцёла Маці Божай Ружанцовай быў вернуты вернікам.