зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000713

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1926 - 1934 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Існуючы касцёл Маці Божай Ружанцовай пабудаваны па праекце архітэктара А. Дубановіча. Будаўніцтва касцёла распачалося ў 1926 г. Да 1932 г. былі ўзведзены сцены. Пасля перапынку на год былі зроблены скляпенні, хоры, прытвор. Яшчэ праз год былі завершаны работы па афармленні інтэр'ераў. Асвячоны новы касцёл быў у 1934 г. 

Касцёл быў пабудаваны з камянёў і цэглы. Асноўны неф накрыты дахоўкай, вежа, сігнатурка, сакрысціі і капліцы былі накрыты ацынкаванай бляхай, пафарбаванай чырвоным колерам. Унутры сцены касцёла былі распісаны мастакамі Феліксам Тоберам і Пётрам Сергіевічам. Галоўны алтар выкананы ў барочным стылі. Паводле інвентара, у 1934 г. бакавыя алтары яшчэ не былі завершаны, толькі вымураваны з цэглы іх ніжнія часткі. Падлога ў цэнтральным нефе была бетонная, у прэсбітэрыі, капліцах, сакрысціях - драўляная, пакладзеная "ў ёлачку". З правага боку касцёла побач з сакрысціяй быў невялікі калідорчык, з якога быў ход на амбон і ў склеп пад сакрысціяй, а таксама выхад на знешні двор храма. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У 2000-2003 гг. праводзіўся капітальны рамонт касцёла.

Старонка