Шыфр
213Г000433
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы в. Параф'янава на вул. Касцёльнай. Межы тэрыторыі касцёла замацоўвае гістарычная агароджа з бутавага каменя. У заходнім участку агароджы захавалася гістарычная брама (заходняя мяжа ўчастка), у паўднёвым - брамка.
Будынак касцёла выкананы ў стылі неабарока.
Будынак касцёла ўяўляе сабой трохнефавую базіліку з трансептам і двума вежамі. Цэнтральны неф і трансепт накрываюцца ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Двух'ярусны галоўны фасад пабудаваны па цэнтральна-восевай кампазіцыі, вылучаецца чацьверыковымі вежамі са складанай кампазіцыяй завяршэнняў, цэнтральным рызалітам. Фасады аздабляе багатая ордэрная пластыка: прафіляваныя карнізы, пілястры, вялікія і разнастайныя сваёй формай праёмы.
Усярэдзіне касцёла 8 слупоў падзяляюць унутраную прастору на тры нефы. Цэнтральны і бакавыя нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі.
Цэнтральны неф, трансепт будынка перакрыты двухсхільным дахам, бакавыя нефы, дэамбулаторый – аднасхільным, вежы маюць шатровае завяршэнне. Матэрыял даху –цынкаваныя металічныя лісты з фальцавым злучэннем. Гістарычны матэрыял даху – керамічная чарапіца.
У галоўным алтары размешчана абраз імя Марыі. Бакавыя алтары, адзін з іх прысвечаны ўшанаванню Святому Антонію, у ім знаходзіцца абраз Святога Антонія на палатне. Насупраць бакавы алтар у гонар Найсвяцейшага сэрца Езуса, таксама Святога Юзафа, там размешчан абраз. У касцёле ёсць копіі абраза Маці Божай Будслаўскай, Маці Божай – уладаркі азёраў у Браславе, Маці Божай Вастрабрамскай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён