зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000497

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец ХІХ ст.

Стыль

Неагтычны, неараманскі

Апісанне

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі пабудаваны з цэглы і жалезабетону як царква. Пасля заняцця Слоніма польскім войскам у 1920 г. будынак капітальна рэканструяваны пад гарнізонны касцёл. Дзейнічае і зараз.

Касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры неараманскага і неагатычнага стылю пач. ХХ ст. У прасторавай кампазіцыі прамавугольнага ў плане аб'ёму пад высокім 2-схільным дахам дамінуе 4- гранная вежа, якая завершана шпілем. Высокі цоколь і шырокая лесвіца галоўнага ўвахода выкладзены з вапняковых блокаў. Уваход вылучаны перспектыўным парталам. Плоскасныя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Унутранная прастора 2-мя парамі слупоў падзелена на 3 нефы. Цэнтральны неф перакрыты люстравым скляпеннем, бакавыя - прафіляванымі плафонамі. Пры ўваходзе, на 3-пралётнай аркадзе - хоры.

Старонка