зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000711

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1809 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Драўляны касцёл Найсвяцешай Тройцы пабудаваны ў 1809 г.па фундацыі Марціна Кліманскага на заходняй ускраіне вёскі на месцы храма 1621 г., заснаванага Янам Кішкам. 

На падножжы левай калоны галоўнага фасада касцёла выбіта дата – 1902 г. У гэтым годзе скончылася рэканструкцыя храма, распачатая ў 1899 г. Была дабудавана апсіда з сакрысціямі, аконныя праёмы набылі спічастую форму, а над галоўным фасадам узвысіліся 2 чацверыковыя двух’ярусныя вежы-званіцы пад шатровымі дахамі.  

Падчас Першай сусветнай вайны храм быў прыстасаваны немцамі пад ваенны шпіталь. Параненых, якія памерлі ад ран, часам хавалі на касцёльнай тэрыторыі. За касцёлам захаваліся надмагіллі з нямецкімі надпісамі. Тады ж немцы збудавалі перад касцёлам вялікі помнік з камянёў і бетону, на які пасля была ўсталявана скульптура Маці Божай. Такім помнік у якасці капліцы дайшоў да нашых дзён, захаваўшы арыгінальную таблічку з надпісам на нямецкай мове. 

У савецкі час касцёл быў зачынены, у канцы 1980-х гг. вернуты вернікам. Найбольш рання вядомая выява касцёла прадстаўлена на фотаздымку 1917 г.

Старонка