Шыфр
213Г000931
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1824 г., 1897 гг.
Апісанне
Трохнефавая базіліка, падоўжаны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Стракаты сілуэт галоўнага фасада фарміруюць вуглавыя пінаклі са шпілямі і высунутая наперад ярусная шатровая вежа-званіца - вертыкальная дамінанта агульнай кампазіцыі. Элементы архітэктурнай пластыкі – пінаклі, арачны партал бакавога і галоўнага ўвахода (над ім – біфорыум і арачнае акно), падкарнізная аркатура, ступенчатыя конрфорсы. Круглыя люкарны і разеткі вымураваны чырвонай цэглай, што з ружовай бутавай муроўкай сцен утварае цёплую каларыстычную гаму. У муроўцы сцен выкарастаны мясцовы прыём так званай “браслаўскай мазаікі” – спалучэнне колатых бутавых камянёў з канцэнтрычнымі і арнаментальнымі мазаікамі з аленькіх каменчыкаў па вапнавым растворы.
Зала асветлена высокімі бакавымі арачнымі вокнамі, алтарная частка – вялікім круглым акном-ружай. Стылізаваны пад барока драўляны алтар вырашаны ўзнятым на высокі пастамент чатырохкалонным порцікам з крапаваным антаблентам, дэкарыраваны пазалочанай арнаментальнай разьбой па дрэве ў выглядзе аканту. У цэнтры алтара абраз Маці Божай Браслаўскай, вельмі шанаваны абраз, які, паводле падання, адзіны захаваўся пасля пажару 1832 г., што нашчэнт знішчыў манастыр базыльян на востраве воз. Неспіш. Паміж канелюраванымі калонамі – скульптуры апосталаў. Твор мастацтва драўлянай разьбы – амбон. На хорах устаноўлены арган.
Будынак касцёла абнесены агароджай з каменя, якая ўдала спалучаецца з архітэктурай храма.