зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Перамянення Пана

Шыфр

212Г000833

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1770 г.

Стыль

Віленскае барока

Апісанне

Касцёл у Германавічах будаваўся  з 1770-1787 гг. як грэка-каталіцкая царква Апекі Прасвятой Багародзіцы з кляштарам айцоў-базыльян на фундацыі ўладальніка маёнтка Ігната Шырына. Храм быў кансэркаваны 6 кастрычніка 1787 года Іказненскім пробашчам Зыгмундам Ластоўскім. Дакументы аб гэтым, як сведчаць касцёльныя архівы, загінулі ў часе вайны 1812 года.  Кананічна Германавіцкая парафія была створана 27 жніўня 1821 года пры рэарганізацыі суседніх парафій Пагосцкай, Дзісненскай і Задарожскай. Касцёл дзейнічаў як парафіяльны да пачатку 1940-х гадоў, затым быў зачынены. Вернуты вернікам у 1988 г. На фасадах маюцца сляды рамонтных работ каля 2010 г.

Касцёл мае падоўжаную сіметрычна-восевую ярусна нарастаючую кампазіцыю, якую фарміруюць прамавугольны ў плане неф і акруглая апсіда з бакавымі сакрысціямі. Неф накрыты двухсхільным дахам, больш нізкія апсіды - самастойным шматсхільным.На галоўным фасадзе тарэц даху закрыты высокім франтонам з валютамі. Паміж вежамі размешчаны высокі фігурны шчыт з пілястравым плоскім вертыкальным порцікам. Франтальны фасад вырашаны пластычнай архітэктурнай кулісай вертыкальна накіраванай кампазіцыі. Уваход у храм аформлены порцікам.