Шыфр
413Г000213
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Селіванаўцы, Сапоцкінскі с/с
Датаванне
1899 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Касцёл Праабражэння Гасподняга выкананы з бутавага каменю. Прамавугольны ў плане аб'ём храма накрыты двухсхільным дахам. Франтон паўночнага і галоўнага фасадаў усечаны, над ім драўляная званіца з чатырохсхільным дахам. У стылявой трактоўцы дойлід інтэрпрэтуе формы мінулага класіцызму і запазычвае яго элементы: рытмічна расчлянёныя нішамі і аконнымі праёмамі фасады, вуглавы руст, трохвугольныя франтоны. Інтэр'ер двума парамі калон дзеліцца на 3 нефа, 3 арачныя праёмы хораў аддзелены ад асноўнай прасторы драўлянай балюстрадай.