Шыфр
412Г000691
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, аг. Канвелішкі, зав. Зялёны, 12
Датаванне
1916 год
Складаецца з роўных па вышыні прамавугольнага ў плане асноўнага зруба, выцягнутай пяціграннай апсіды і квадратнага ў плане бабінца. Па баках апсіды і бабінца роўна са сценамі асноўнага аб"ёму прыбудаваны дапаможныя памяшканні. Над бабінцам узвышаецца стромкая двух"ярусная чацверыковая вежа-званіца з вастраверхім шатром. Абапал яе над прыбудовамі зроблены аналагічныя, але меншыя па памерах вежы. На галоўным фасадзе 3 уваходы, аформленыя арачнымі парталамі з вокнамі-"ружамі" над імі. Астатнія праёмы з паўцыркульнымі імпастамі. Сцены гарызантальна ашаляваны. Інтэр"ер падзелены 6 слупамі на 3 нефы. Над бакавымі нефамі -- абхадныя галерэі. Столь плоская, перакрыцці бэлечныя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён