Шыфр
413Г000690
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1809
Стыль
Неаготыка
Апісанне
Касцёл Прасвятой Троіцы ў в. Германішкі. Пабудаваны ў 1809 г. з бутавага каменю. Акружаны скверам і бутавай агароджай з трохпралётнай брамай. Выцягнутая пяцігранная апсіда, аб’яднаная з асноўным аб’ёмам храма агульным дахам, мае бакавыя нізкія сакрысціі. На паліхромных сценах графічна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору - прафіляваныя ліштвы стрельчатых вокнаў, карнізы і вуглавыя лапаткі. На хорах устаноўлены арган. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму з фронту далучана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца (надбудавана ў 1920-хгг.). Касцёл - помнік архітэктуры неаготыкі.