Шыфр
412Г000594
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аг. Жодзішкі, с/с Жодзішкаўскі
Датаванне
1612 год
Стыль
Рэнесанс
Апісанне
Касцёл Прасвятой Троіцы ў Жодзішках помнік архітэктуры пачатку XVII ст. Былы кальвінскі збор. Быў пабудаваны ў 1612 годзе ў стылі рэнесанса ўладальнікамі мястэчка, прадстаўнікамі магнацкага роду Кішак, якія былі вядомы сваёй прыхільнасцю да кальвінізму. Менавіта ў Жодзішках быў адзін з цэнтраў кальвінскага братства. Будынак быў быў прамавугольным з высокай двух’яруснай вежай-званіцай, якая была разбурана падчас Першай сусветнай вайны, лучковымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Вырашаны ў простых суровых формах, ён меў на сценах толькі лапаткі, аб’яднаныя прафіляваным карнізам. Пры новых ўладарах, шляхцічах Комарах, шчырых каталіках, Жодзішкі былі падараваныя езуітам. З гэтага часу гісторыя Жодзішак была звязана з дзейнасцю езуіцкага ордэна. Алтары касцёла, выкананыя паводле праекта Т.Жаброўскага (ХVІІІ ст.), вытрыманы ў стылі ракако. перабудоўваўся ў 1778 г. Касцелам Прасвятой Троіцы кальвінскі збор стаў у 1820 годзе.
Падчас рэканструкцыі, якая праводзіліся ў пачатку ХХ стагоддзя, храм атрымаў форму лацінскага крыжа. У 1937 годзе інтэр’ер капліцы ў імя святога Пятра і Учынкаў міласэрнасці ўпрыгожыў жывапісам вядомы беларускі мастак Пётра Сергіевіч.