зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Шыфр

412Г000743

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Трабы, вул. Зарэчная, 6А

Датаванне

1900 г.

Стыль

Неагатычны

Апісанне

У1534 годзе ваявода віленскі Альбрэхт Гаштольд прафінансаваў новы драўляны касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гэтую назву ён носіць і дагэтуль. Драўляныя святыні змянялі адна адну на працягу стагоддзяў, пакуль з пачаткам XX ст. вернікі на чале з тагачасным пробашчам кс. Паўлам Сухоцкім не вырашылі пабудавацъ тут ужо каменны касцёл. У 1900 годзе касцёл быў закладзены і ў 1905 пабудаваны ў неагатычным стылі з жоўтай вонкавай цэглы. Новазбудаваны касцёл быў кансэкраваны ў 1928 віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім пад гістарычным тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Другая сусветная вайна была цяжкім перыядам для трабскай парафіі, Касцёл быў пашкоджаны, але дзейнасць яго не прыпынялася. У 1940 г. быў закатаваны злачынцамі ксёндз Вацлаў Родзька, які быў пахаваны пры касцёле. Яго паслядоўніка кс. Станіслава Зубкевіча расстралялі гітлераўцы ў 1941 г. Іншы настаяцель кс. Раман Місевіч закатаваны савецкімі партызанамі і памёр 12 верасня 1943 года. Ксёндз Францішак Цыбульскі расстраляны немцамі як закладнік 10 сакавіка 1943 года ў Лідзе і пахаваны на лідскіх могілках у раёне Слабодка. Кс. Пятра Араньскага забілі савецкія салдаты ў 1944 г., і ён быў пахаваны ў Гальшанах. У начынні касцёла мелася некалькі старадаўніх абразоў, якія датуюцца пачаткам XVIII ст.: абраз з выявай Св. Яна Непамука, маляваны алеем на палатне памерам 93x7'5,5 см, датуецца 1732 г., невядомага мастака; абраз Св. Апостала Паўла, пісаны невядомым мастаком алеем на палатне, наклееным на дошкавы шчыт з характэрным для беларускага абраза абрамленнем, традыцыйнага іканапісу і з залатым німбам з граф ’ею (контурны паглыблены малюнак на ляўкасе), які так сама датуецца 1732 г.. Абодва абразы беларускі мастацтвазнавец В.В. Церашчатава перавезла ў 1978 г. у Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі.

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў аг. Трабы з’яўляецца тыповай архітэктурнай пабудовай рэлігійнага прызначэння для пачатку XX ст. Пабудаваны ў 1900-1905 гадах з мясцовых матэрыялаў з выкарыстаннем перапрацаваных матываў стылю готыкі (неагатычны стыль).