зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Сэрца Ісуса

Касцёл Сэрца Ісуса

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000361

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1934 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Касцёл Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у аг. Пелішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. На тэрыторыі Беларусі на сённяшні дзень існуе ўсяго тры касцёлы ў стылі мадэрн: Касцёл Сэрца Ісуса ў в. Пелішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці (1934 г.), Касцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Солы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (1930-я) i Касцёл Маці Божай Шкаплера ў в. Ідолта Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (1937-1939 гг).  

Пабудаваны ў 1934 годзе з цэглы. Уяўляе сабой ярусную прасторавую кампазіцыю, якая складаецца з трох розных па маштабу аб’ёмаў. Да прамавугольнага, выцягнутага ў плане асноўнага аб’ёму далучаецца высокая, квадратная ў плане вежа-званіца, а з процілеглага боку - невялікая прамавугольная апсіда з дзвюма сакрысцямі па баках. Аднаярусная вежа-званіца ўтварае галоўны фасад храма. 

У інтэр’еры храма зала мае скляпеністае перакрыцце на падпружных арках. Першапачатковая дэкаратыўная аздоба інтэр’ера не захавалася. Захаваліся барочныя драўляныя скульптуры двух  дыяканаў, якія былі перанесены ў Пелішча са згарэлага Камянецкага касцёла. Зараз яны займаюць месца ў алтары. Асаблівым з’яўляецца і падмурак касцёла, 80% якога зроблены з расколатага валуна.

Старонка