зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000883

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1853 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Касцёл св. Антонія пабудаваны ў 1853 г. Побач з касцёлам да 1960 гг. узвышалася трох'ярусная званіца. 

Будынак касцёла мае нескладаную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю і ўяўляе сабою прамавугольны аб'ём са скругленай апсідай. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, увянчаным на галоўным фасадзе невялікай вежачкай з крыжам. Галоўны фасад касцёла апрацаваны рустам, бакавыя фасады храма і апсіда прарэзаны спічастымі аконнымі праёмамі. Фасады завершаны прафіляваным шматслойным карнізам. Унутраная прастора касцёла падзелена дзвюмя парамі слупоў на тры нефы. 

У архітэктурны ансамбль Талачынскага касцёла ўваходзіў таксама драўляны будынак, пабудаваны ў 1859 г. (да цяперашняга часу не захаваўся), а таксама розныя гаспадарчыя пабудовы.

У 1908-1909 гг. у касцёле быў праведзены рамонт.

На сродкі памешчыцы С. Гадзіцкай у 1913 г. касцёл быў распісаны Адольфам Думеком. Роспісы часткова захаваліся пад тынкоўкай да цяперашняга часу.

У 1930-я гг. касцёл быў зачынены. У пасляваенныя гады ў будынку касцёла размяшчаліся ткацкі цэх, мэблевая крама і збожжасховішча, фабрыка вагаў і склады. 

З 1985 па 1989 гг. праводзіліся работы па рэканструкцыі будынка пад гісторыка-краязнаўчы музей. 

У 1993 г. касцёл быў вернуты вернікам.

Старонка