Шыфр
412Г000041
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сярэдзіна XVIII ст.
Стыль
Барока
Вёска Варона Астравецкага раёна вядома па пісьмовых крыніцах з XVI ст.
Першы храм у Вароне быў пабудаваны ў канцы XVI ці XVII ст. Пра месца яго знаходжання звестак не захавалася.
Сучасны касцёл пабудаваны з цэглы на паўночнай ускраіне вёскі ў сярэдзіна ХVIII ст. З'яўляецца помнікам архітэктуры барока. Касцёл прамавугольны ў плане, аднанефавы, накрыты высокім двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны пілястрамі, завершаны двух'ярусным атыкавым франтонам. Масіўны прамавугольны атык расчлянёны пілястрамі і завершаны прафіляваным карнізам і фрызам, над якім узвышаецца спрошчана трактаваны фігурны франтон з крыжам. Фасад члянёны лучковым праёмам увахода, круглым аконным праёмам хораў. Тыльны фасад з прыбудаванай сакрысціяй архітэктурна не апрацаваны. Выключэнне складаюць дзве ўсечаныя пілястры на тымпане трохвугольнага франтона.
Інтэр'ер касцёла перакрыты плоскай драўлянай столлю. У алтарнай сцяне зроблена невялікая трапецападобная ў плане ніша. Над уваходам зроблены хоры з агароджай.
Храм быў часткова зруйнаваны ў 1943 г., пасля адбудаваны ў 2002 г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён