Шыфр
612Г000621
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1907 г. - 1911 г.
Стыль
Неаготыка
Апісанне
Пабудаваны з каменю. Прамавугольны ў плане з васьмiграннай апсiдай, да якой сiметрычна прыбудаваны сакрысцii. Па баках галоўнага фасада ўзвышаюцца магутныя 3-ярусныя чацверыковыя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя востраканечнымi шатрамi. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны двухсхільным зубчастым шчытом з круглым вітражным акном-ружай у цэнтры і бетонным лацінскім крыжам. Уваход вырашаны высокім гатычным парталам, фланкіраваным аналагічнымі аконнымі праёмамі. Высокія спічастыя аконныя праёмы рытмічна чляняць бакавя фасады.
На пляцоўцы перад касцёлам створаны каменны парк "Памяць у камне”, прыцягнуты і ўстаноўлены 46 гранітных валуноў - у гонар 46 вёсак, якія ўваходзілі ў парафію, і на кожным зроблены адпаведны надпіс: Баравікі, Басманы, Даўнары, Пасека, Рудня, Вараксы, Запольцы, Каралін, Літва, Нівы і г.д. Кожны камень - гэта веска (некаторых з іх ужо няма на адміністрацыйных картах), гэта хаты сямі вякоў, гэта людзі, якія з патрэбы свайго сэрца і вернасці веры бацькоў пабудавалі (таксама з камянёў!) велічную святыню. Ідэю прынялі вернікі парафіі, падтрымалі кіраўнікі мясцовых гаспадарак, якія дапамаглі тэхнікай і ахвяраваннямі. Шматлікую працу пры каменнях выконвалі сям’я Сабалеўскіх і іншыя парафіяне. Камяні - гэта гісторыя... Камяні ўмеюць гаварыць, толькі патрэбна ўмець іх чытаць і разважаць над прачытаным...
У 2006 годзе да 100-годдзя касцёла вырашылі стварыць своеасаблівую карту раёна, дзе кожны камень сімвалізуе адну з 46 вёсак. Валуны аб’ядналі паміж сабой пясчанымі дарожкамі, якія вядуць да Каменного крыжа.
13 чэрвеня 2006 года, у сотую гадавіну з дня заснавання касцёла ў Рубяжэвічах, ксёдз біскуп Антоній Дзям’янка асвяціў каменны ”горад” парафіі.
Сёння сюды прыязджаюць раскіданыя па свеце землякі, каб пакланіцца касцёлу і родным мясцінам, збіраюцца і мясцовыя жыхары. Так, камяні, што ўвасобілі памяць аб мінулым, сталіі месцам роздуму аб будучым. Таксама з патрэбы сэрца!