зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл св. Юзафа

Шыфр

213Г000876

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1836 г.

Стыль

Не мае выяўленай мастацка-стылевай афарбоўкі

Апісанне

Касцёл Святога Юзафа адзін ca старэйшых існуючых храмаў на Браслаўшчыне. Узведзен у 1836 г. на сродкі быўшага ротмістра войск Вялікага княства Літоўскага, мясцовага землеўладальніка Юзафа Лапацінскага. Існуе паданне аб гісторыі пабудовы. Некалі даўно ўладальнік маёнтка Рафалова Лапацінскі паехаў у госці да свайго знаёмага памешчыка пад Відзы. Вечарам селі гуляць у карты. Лапацінскаму ў тэты вечар не шанцавала, і неўзабаве ён хутка прайграў усю сваю маёмасць. У апошні момант Лапацінскі ўспомніў аб маленькай вёсачцы Барадзінічы і паставіў на яе. Першы раз за вечар ён выіграў, потым адыграўся, нават аказаўся ў выйграшы. Нібыта ў той вечар Лапацінскі пакляўся пабудаваць у Барадзінічах касцёл.

Архітэктура храма не мае выяўленай мастацка-стылевай афарбоўкі. Будынак прамавугольны ў плане, з паўцыркальнай апсідай, пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны шчытом. На вільчыку даха бліжэй да фасада маецца трох’ярусная васьмігранная вежачка.