Шыфр
512Г000493
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1681 г.
Стыль
Барока
Кляштар дамініканцаў заснаваны ў Княжыцах у 1677 г. У 1681 г. пры ім быў пабудаваны драўляны касцёл, фундуш на які даў харунжы Вялікага княства Літоўскага Канстанцін Пац.
Мураваны касцёл св. Мікалая пабудаваны ў 1780 г., асвячоны біскупам С.І. Богуш-Сестранцэвічам.
Касцёл мае характэрную для дамініканскіх збудаванняў структуру бясстоўпнага зальнага аб'ёму з вылучэннем рада бакавых капэл сродкамі пластычнага члянення сцен храма. У кожнай сцяне зроблены па тры са скругленымі вугламі нішы, прычым цэнтральныя ўдвая большай глыбіні, чым бакавыя. Такім чынам, у структуры храма быў вылучаны нартэкс.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён