Шыфр
412Г000293
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Геранёны, вул. Замкавая
Датаванне
1519 год, ХVIII–ХIХ стагоддзі
Стыль
Готыка
Апісанне
Касцёл св. Мікалая ў Геранёнах як капліцу фундаваў у 1519 г. пры старажытным замку яго ўладальнік ваявода віленскі Альбрэхт Гаштольд, перабудаваўшы драўляны касцёл, які знаходзіўся ля паўднёвай сцяны замка. Пасля моцнага пажару ў 1771-1779 гг. храм быў істотна перабудаваны ў стылі позняга барока на сродкі мясцовага шляхціца Яна Гераніма Пробача. У 1859 г. абапал прэсбітэрыя сіметрычна прыбудавалі сакрысцію і аналагічную ёй капліцу. Здзейсніў прыбудову тагачасны ўладальнік Геранён Оскар Корвін Мілеўскі, які пазней быў там пахаваны. Побач з касцёлам асобна ўзвялі званіцу. У 1883 г. да галоўнага фасада прыбудаваны мураваны прытвор. У 1928-1929 гг. праводзілася рэстаўрацыя касцёла як помніка барока. У 1934 г. мастаком К. Чарнецкім выканана сюжэтная і арнаментальная размалёўка інтэр'ера.
Па сваёй аўтэнтычнай архітэктоніцы, фармату цэглы і гатычнай тэхніцы муроўкі геранёнскі касцёл, на думку даследчыкаў, паўтарае рэгіянальна блізкі да яго больш ранні Петрапаўлаўскі касцёл у Іўі.