Шыфр
413Г000274
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1782 г.
Стыль
Позняе барока
Касцёл аднанефавы, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шматярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордэра. Плоскасці сцен прарэзаны невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскімі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваны ў пачатку 20 ст. Побач з касцёлам трох"ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаны плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаны карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён