Шыфр
413Г000361
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1837 г.
Стыль
Класіцызм
Нецечскі мураваны касцёл у цэнтры вёскі быў пабудаваны ў 1837 г. з цэглы і дрэва на месцы драўлянага храма 1715 г. пабудовы. Быў зачынены пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1989 - 1990 гг. вернуты вернікам.
Касцёл з'яўляецца помнікам класіцызму. Прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам аб'ём з трохгарннай алтарнай часткай. На фасадах будынка вылучаны канструкцыйны каркас у выглядзе цагляных слупоў. Драўляныя прасценкі ашаляваны і прарэзаны аконнымі праёмамі. Галоўны фасад вылучаны 4 калонамі і завершаны трохвугольным шчытом з вежачкай-званіцай над ім. Над уваходам хоры на 2 калонах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён