Шыфр
412Г000585
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1553 г. (1606 г.) - 1612 г.
Касцёл св. Міхаіла Архангела (былы кальвінскі збор) пабудаваны ў другой палове XVI – пачатку XVII стст. па адных звестках – Юрыем Зяновічам, па іншых – Хрыстафорам Зяновічам як кальвінскі збор.
Як сведчаць дакументы, у 1617 ці 1618 г. храм быў перададзены католікам. У іншых крыніцах паведамляецца, што збор быў ператвораны ў Троіцкі касцёл у 1621 г. У часы вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1654 – 1657) у 1655 г. помнік атрымаў пашкоджанні, але хутка быў адноўлены.
Касцёл рамантавалі ў 1844 – 1845 гг., больш значны рамонт адбываўся напрацягу 4 гадоў, пачынаючы з 1857 г.
У 1866 г. перараблены пад царкву. У 1868 – 1870 гг. храм у пэўнай ступені перабудавалі, надаўшы рысы праваслаўнай царквы: верхні ярус вежы-званіцы разабралі і надбудавалі васьміграннае пірамідападобнае завяршэнне з макаўкай, над цэнтральным аб’ёмам на купале – меншы цыбулепадобны купал на гранёным светлавым драўляным барабане.
У Першую сусветную вайну касцёл атрымаў значныя пашкоджанні. Быў адноўлены ў 1923 – 1926 гг. і вернуты католікам.
У 1947 г. быў зачынены, выкарыстоўваўся пад склад. У 1970-х гг. пачаліся рэстаўрацыйныя работы. Пасля рэстаўрацыі ў 1985 – 1986 гг. будынак быў прыстасаваны пад гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990 г. вернуты каталіцкай парафіі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён