Шыфр
513Г000568
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, г. Шклоў, вул. Ленінская, 126А
Датаванне
1840-я
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Мураваны касцёл у Шклове быў пабудаваны ў 1849 г. Асвячоны 12 жніўня 1849 г. у імя св. Апосталаў Пятра і Паўла. Для будаўніцтва храма была выкарыстана каробка былога тэатра. Да гэтага ў Шклове існаваў драўляны прыходскі касцёл, пабудаваны ў 1784 г. Пляц з існаваўшым на ім будынкам ахвяравала касцёлу ў 1838 г. генерал-маёрша графіня Марыя Цуката. Будынак знакамітага тэатра, пабудаванага былым уладальнікам Шклова С.Г. Зорычам у 1780 г. (па іншых крыніцах у 1789 г.), пасля пераезду тэатральнай трупы ў 1800 г. у Санкт-Пецярбург прыйшоў у заняпад.