зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл св.Троіцы (Святога Роха) на Залатой Горцы

Шыфр

712Г000193

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1861–1864 гады

Апісанне

Троіцкі касцёл на Залатой Горцы быў пабудаваны ў 1861-1864 гг. як парафіяльны. Першапачаткова на Залатагорскіх могілках існавала драўляная капліца, па некаторых пісьмовых крыніцах адноўленая ці пабудаваная ў 1797 г. Пасля таго, як у 1840 г. Троіцкі прыход у Мінску застаўся без парафіяльнага касцёла, у капліцу было перанесена набажэнства. У 1842 г. капліца была адрамантавана і перароблена ў касцёл. Аднак, ужо ў 1850 г. было прызнана, што немэтазгодна падтрымліваць рамонтамі драўляны касцёл, лепш пабудаваць новы мураваны. Будаўніцтва касцёла было завершана ў канцы кастрычніка 1864 г. 1 лістапада 1864 г. касцёл без асаблівых урачыстасцяў быў асвячоны пад назвай Успення Прысвятой Дзевы Марыі і св. Роха. Трэба адзначыць, што будаўніцтва касцёла вялося на добраахвотныя ахвяраванні парафіян (Сямёна Леановіча, Ігнація Лясковіча, Антаніны Камінскай і інш.). Залатагорскі касцёл быў невялікі, разлічаны на 500 чалавек, меў даўжыню 6 1/2 саж. (саж. = 2,13 м), шырыню 4 1/2 саж. З дакументальных крыніц вядома, што ў 1900-1901 гг. у Залатагорскім касцёле быў устаноўлены паўстажковы арган на дзве клавіятуры з педалямі на 18 галасоў і 7 рэгістраў. У сутарэнні касцёла знаходзіліся "катакомбы", у якіх пахаваны фундатары касцёла. Касцёл быў абнесены драўлянай агароджай з мураванай трохпралётнай брамай, пабудаванай у адным стылі з касцёлам. У 20-я гады 20 ст. Троіцкі касцёл Св. Роха быў зачынены. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак касцёла атрымаў пашкоджанні (згарэў дах). Пасля вайны прыстасаваны пад кнігасховішча Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі. У 1976 г. у Спецыяльных праектна-рэстаўрацыйных майстэрнях МК БССР пачаліся праектыя работы па рэстаўрацыі Залатагорскага касцёла з прыстасаваннем пад залу камернай музыкі Белдзяржфілармоніі (аўтар праекта А.І. Малахоўскі). Касцёл быў адрэстаўрыраваны ў 1983 г. У цэнтры алтара ўстаноўлены арган.