Шыфр
413Г000718
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аг. Каменка, с/с Каменскі
Датаванне
1908 год - 1910
Стыль
неаготыка
Апісанне
Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны неф пераходзіць у пяцігранную апсіду, па баках якой невялікія гранёныя сакрысціі. Двух'ярусная вежа на галоўным фасадзе завершана стромкім шатром з люкарнамі. Галоўны ўваход аформлены парталам, над якім размешчана акно-ружа, дзверы аздоблены мастацкай коўкай. Астатнія фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі. Аконныя праёмы стральчатыя. У інтэр'еры асноўны аб'ём падзелены на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам хоры з арганам.Сцены і скляпенні атынкаваныя , пабелены, астатнія канструкцыйныя элементы вылучаны чырвоным колерам.