Шыфр
212Г000950
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1908 - 1914 гг.
Стыль
Неабарока
Сучасны касцёл святога апостала Андрэя быў пабудаваны ў 1914 г. З'яўляецца помнікам неабарока. Гэта манументальная трохнефавая базіліка з трансептамі, паўкруглай двух’яруснай апсідай і дзвюма стромкімі вежамі. Барочная дынаміка і архітэктурная пластыка сканцэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, завершаных гранёнымі ліхтарамі, крапаваных прафіляванымі карнізамі і пілястрамі. Касцёльны пляц акаймаваны каменнай агароджай з трохпралётнай брамай.
Ва ўнутраным аздабленні касцёла прысутнічае спалучэнне стыляў барока і класіцызму. У галоўным алтары размяшчаецца Кальварыя, фігуры Езуса, Марыі і Яна Евангеліста. З правага боку ад галоўнага алтара знаходзіцца бакавы алтар святой Ганны. У цэнтры алтара – абраз “Святая Ганна” (мяжа ХVІІІ – ХІХ стст.).
На правай сцяне знаходзіцца мемарыяльная дошка з прозвішчамі жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчынай вайны.
На хорах над уваходам – арган. Інструмент добра захаваўся, мае першапачатковы выгляд, але працуе толькі часткова. У Віцебскай вобласці гэта другі (пасля Слабодкі) па колькасці рэгістраў гістарычны арган. На кафедры адсутнічае шыльда з назвай фабрыкі, але ўнутры шафы захаваўся надпіс «Lyntupy W.B.» – пазнака фабрыкі В. Бярнацкага.
Перад Вялікай Айчыннай вайной, у час самой вайны касцёл дзейнічаў няспынна. Аднак самому касцёлу ў часы вайны пагражала небяспека. Немцы ўмацаваліся за каменнай касцёльнай сцяной і на вежах касцёла ўстанавілі не менш 10-12 кулямётаў. Калі вызвалялі пасёлак, савецкім салдатам з ходу ўзяць умацаваныя Лынтупы не ўдалося. Савецкае камандаванне вырашыла заслаць налётчыкаў па жытняму полю, якое падыходзіла да самога касцёла.
Пасля вайны касцёл неаднаразова спрабавалі закрыць, аднак мясцовыя жыхары яго адстаялі. Касцёл дзейнічае і зараз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён