Шыфр
413Г000709
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1811 г.
Касцёл Святога Апостала Тадэвуша знаходзіцца ў заходняй частцы аг. Вішнева. Закладзены ў 1811 г. з цэглы Брыгітай Сулістроўскай. Храм вырашаны суцэльным выцягнутым прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным бляшаным дахам. Галаўны фасад – дарычны 4-калонны порцік з 3-вуголным франтонам. Плоскасныя фасады лаканічна расчлянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. У інтэр'еры бакавыя сакрысціі вылучаюць алтарную частку, вышэйшую за залу, якая аддзяляецца 2 паўкалонамі дарычнага ордэна. Яна асвятляецца 3 вокнамі і паўцыркульнай люкарнай над 4-калонным алтаром. Пры ўваходзе на 4 калонах размешчаны хоры на шырыню залы, на якія вядзе вітая лесвіца.
У 1866 г. касцёл быў прыстасаваны пад царкву, у выніку чаго над алтарнай часткай была надбудавана вежа з шатровым пакрыццём. У 1914 г. падчас Першай сусветнай вайны на касцёле быў пашкоджаны дах і часткова сцены. У 1935 г. будынак быў адноўлены і зноў асвячоны ў касцёл.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён