Шыфр
213Г000485
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1867 - 1876 гг.
Стыль
Позні класіцызм
Першы парафіяльны касцёл св. Казіміра ў Лепелі быў пабудаваны кн. Львом Сапегам у 1604 г. Пасля апошняга пажару ў красавіку 1833 г. быў пабудаваны мураваны касцёл. Па некаторых звестках, будаўніцтва новага мураванага касцёла распачалося ў 1857 г. і зацягнулася на доўгія гады. Будаўніцтва храма было завершана ў 1876 г.
Касцёл належыць да тыпу базілікальных трохнефавых храмаў з трансептам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам, дэкарыраваны філёнгамі, лапаткамі, карнізамі з сухарыкамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Ва ўсходняй частцы храма размешчаны хоры.
У савецкі час касцёл быў зачынены. У 1990-я гг. вернуты вернікам, дзейнічае.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён