зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Святога Міхаіла Архангела

Касцёл Святога Міхаіла Архангела

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000732

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 г.

Стыль

Неабарока

Апісанне

Першы касцёл у Ашмянах быў пабудаваны у 1387 годзе на сродкі вялікага князя Ягайлы. Пазней, у 1667 годдзе пачалося будаўніцтва дамініканскага манастыра з драўляным касцёлам Святой Троіцы. 3 фрагментаў касцёла пазней была пабудавана капліца на гарадскіх могілках. Сучасны касцёл пабудаваны у перыяд з 1900 па 1940 гады з цэглы і каменя у стылі неабарока на перасачэнні вуліц Галыпанская і Казначэйская. Будаўніцтва пачалося у 1899 годдзе. 3-нефавая 2-вежавая базіліка з 5- граннай апсідай і бакавымі сакрысцямі. Мае ярусную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Цэнтральны аб’ём накрыты 2-схільным дахам, расчлянены лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і фігурна прафіляваных ніш з пілястрамі ў прасценках, апяразаны складанапрафіляваным карнізам. Ніжэйшыя бакавыя нефы пад 1-схільнымі дахамі расчлянены здвоенымі лучковымі аконымі праёмамі ў агульных арачных ліштвах са здвоенымі пілястрамі ў прасценках. Галоўны фасад фланкіраваны высокімі 5-яруснымі шатровымі вежамі з лучковым шчытом і бакавымі валютамі паімж імі, у цэнтры вылучаны высокім рэзалітам з 3-вугольным франтонам у завяршэнні і лучковым уваходам у партал. Бакавыя нефы на галоўным фасадзе таксама завершаны фігурнымі шчытамі з валютамі і вуглавымі пінаклямі. Фасады атынкаваны. Унутры нефы пакрыты цэліндрычнымі скляпеннямі. 

Старонка