Шыфр
412Г000480
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1825 - 1828 гг.
Стыль
Класіцызм
Першы драўляны касцёл у мяст. Поразава з'явіўся яшчэ ў XV ст. і быў названы ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
Каменны храм быў пабудаваны ў 1828 г. у стылі позняга класіцызму. Быў асвечаны ў гонар Святога Міхаіла Архангела. З невялікімі зменамі касцёл дайшоў да нашага часу. Сучасная званіца і агароджа касцёла былі збудаваны ў 1836 г. У 1849 г. тут мелася пяць званоў, з якіх два самыя вялікія паходзілі са скасаванага францысканскага кляштара ў суседняй Вялікай Лапеніцы.
У 1930-я гг. да афармлення інтэр’ера касцёла прыклаў руку легендарны заходнебеларускі мастак Пётр Сергіевіч, які ў 1937 г. стварыў для храма некалькі абразоў, сярод якіх “Божая Маці з Дзіцём” і “Міхал Арханёл, забіваючы цмока”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён