Шыфр
412Г000051
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1653 - 1662 гг.
Стыль
Ранняе барока
Касцёл Святога Міхаіла знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы аг. Міхалішкі Астравецкага раёна на левым беразе р. Вілія. Пабудаваны ў 1653-1662 гг. Па вызначэнні даследчыкаў, будынак стылёва адносіцца да сармацкага барока. Архітэктуры касцёла ўласцівы кампактнасць, рацыяналізм формаў, дакладны канструкцыйны разлік. Збудаванне толькі імітуе абарончае аблічча сярэдневяковага замка, але абарончых функцый і прыстасаванняў ён не мае.
У Першую сусветную вайну касцёл быў пашкоджаны, у канцы 1920-х гг. рэстаўраваны і дзейнічае і зараз. Аналізуючы сучасны выгляд касцёла і яго выяву на фотаздымку пачатку ХХ ст., можна сцвярджаць, што ён захаваўся без значных перабудоў.
У 1773 г. пры касцёле замест драўлянага быў пабудаваны мураваны двухпавярховы кляштар. Пры кляштары існавалі драўляны шпіталь для нямоглых і старых, а таксама школа, шэраг гаспадарчых пабудоў. Кляштар быў скасаваны ў 1832 г. У верасні 1839 г. кляштарны корпус пацярпеў ад пажару, усе драўляныя пабудовы згарэлі. Канчаткова кляштарны корпус быў разбураны ў Вялікую Айчынную вайну.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён