Шыфр
413Г000708
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1877 г.
Касцёл Святой Барбары пабудаваны ў другой пал. ХІХ ст. з дрэва. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане з трохграннай алтарнай часткай. Двухсхільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада васьміграннай шатровай вежай. Да бакавых фасадаў далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі з двухсхільнымі дахамі. Сцены вертыкальна ашаляваны, арачныя аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах. Інтэр'ер перакрыты плоскай столлю. Алтар упрыгожаны драўлянымі скульптурамі анёлаў. Над уваходам хоры на 2 слупах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён