зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000566

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1593 г.

Стыль

Народнае дойлідства

Апісанне

Касцёл у Новым Пагосце з'яўляецца самым старажытным помнікам архітэктуры Міёршчыны. Драўляны на мураваным падмурку прамавугольны ў плане будынак, да якога прымыкае трохгранная апсіда з дзвюма бакавымі сакрысціямі. Асноўны аб'ём касцёла накрыты двухсхільным дахам, апсіда с сакрысціямі - вальмавым. Сцены ашаляваны, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Вуглы будынка аформлены накладнымі дошкамі-лапаткамі. 

Першы касцёл у Новым Пагосце быў пабудаваны па фундацыі канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі ў 1593 г., аднак праіснаваў нядоўга. Пад час руска-польскай вайны быў спалены ў 1654 г. Праз два гады быў адбудаваны і прастаяў больш за 100 год. У 1766 г. на яго месцы быў узведзены драўляны двухвежавы касцёл, які з пэўнымі стратамі захаваўся да нашага часу. 

Касцёл меў тры алтары: галоўны - Святой Троіцы, бакавыя - Святога Антонія і Маці Божай Смуткуючай. Побач з касцёлам стаяла званіца з 2 званамі. 

Паводле пісьмовых крыніц, у 1845 г. касцёл знаходзіўся ў аварыйным стане і патрабаваў значнага рамонту. Быў капітальна адрамантаваны ў 1859 г.

Касцёл дзейнічаў да 1950-х гг. Пасля закрыцця яго прыстасавалі пад склад, пры гэтым разабралі вежы. У 1990 г. касцёл быў адрамантаваны на сродкі вернікаў і 15 мая 1990 г. асвячоны. З гэтага часу зноў дзейнічае.

Старонка