Шыфр
412Г000678
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1913 г.
Стыль
Неараманскі
Апісанне
Касцёл трохнефавы, двухвежавы, сіметрычнай аб"ёмна-прасторавай кампазіцыі. Накрыты высокім вальмавым дахам, які ўтварае з боку галоўнага фасада паміж вежамі двухступеньчатую навісь. 2 высокія двух'ярусныя (васьмярык на чацверыку) вежы завершаны шпілямі. Над апсідай невысокая вежачка каркаснай канструкцыі, увенчаная двух"ярусным шпілем. Уваходная частка касцёла вылучана экзанартэксам у выглядзе адкрытай галерэі з шырокімі паўцыркульнымі і вузкімі спічастымі праёмамі. Цэнтральны партал вылучаны вімпергам. Пяцігранная апсіда і бакавыя сцены ўмацаваны контрфорсамі. Сцены прарэзаны спічастымі аконнымі праёмамі. Інтэр"ер падзелены 6 васьміграннымі слупамі на 3 нефы.