зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000730

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1616 - 1618 гг.

Апісанне

Дата заснавання касцёла ордэна дамініканцаў у гонар св. Косма і Даміяна - 1474 г. Па часе фундацыі гэта самая старажытная на Беларусі святыня на беларускіх землях каталіцкага ордэна. 

Храм, які існуе зараз, пабудаваны ў 1785-1787 гг. у стылі позняга барока. Але ў пачатку ХІХ ст. касцёл быў істотна перабудаваны і набыў пры гэтым рысы посткласіцызму. 

Храм прамавугольны ў плане, трохнефавы, накрыты двухсхільным дахам. Цэнтральны неф завершаны апсідай. Галоўны ўваход вылучаны высокім чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Плоскасць галоўнага фасада расчлянёна пілястрамі з валютамі. Бакавыя фасады аздоблены шырокімі лапаткамі, прамавугольнымі нішамі. 

У 1866 г. касцёл Святых Косма і Даміяна быў перададзены праваслаўным. Пасля перадачы над царквой быў надбудаваны купал.

У 1918 г. храм вярнулі католікам, купал быў прыбраны. У савецкі перыяд храм не зачыняўся.

Старонка