зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай

Шыфр

413Г000217

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, г. Скідзель, вул. Зарэчная, 40

Датаванне

1870

Стыль

неаготыка

Апісанне

Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл мураваны з чырвонай цэглы, фасад неатынкаваны. Цокаль нізкі неатынкаваны. Галоўны фасад храма фарміруюць дзве цыліндрычныя двух'ярусныя вежы, завершаныя высокімі конусападобнымі дахамі, увенчанымі металічнымі крыжамі. Ніжні ярус вежаў глухі, дэкарыраваны па баках несапраўднымі парталамі, што абрамляюць арачныя нішы. Верхні ярус члянёны высокімі арачнымі праёмамі. Вежы фланкіруюць трохвугольны франтон, які завяршае цэнтральную частку галоўнага фасада.