Шыфр
412Г000147
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVII - пач. XVIII стст.
Стыль
Барока
Драўляны храм у стылі барока з элементамі народнага дойлідства мае форму базілікі з невялікімі купаламі. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, трохнефавы, з 2 невялікімі бакавымі прыбудоўкамі. Цэнтральны неф і роўная з ім па шырыні апсіда накрыта агульным вальмавым дахам з дэкаратыўнай фігурнай вежай. Бакавыя нефы маюць аднасхільныя пакрыцці. Сцены прарэзаны здвоенымі паўцыркульнымі і невялікімі круглымі аконнымі праёмамі, расчлянёны вертыкальнымі сцяжкамі і завершаны шырокім карнізам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён