Шыфр
412Г000231
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1624 - 1646 гг.
Стыль
Віленскае барока
Касцёл пабудаваны ў 1624-1646 гг. па фундацыі ўладальніка мястэчка Льва Сапегі. Быў размешчаны на былой Рынкавай плошчы ў цэнтры горада. У 1743 г. у мястэчку адбыўся вялікі пажар, пад час якога храм атрымаў значныя пашкоджанні: згарэў галоўны алтар, унутранае ўбранства, архіў. Пасля пажару ў 1751 г. галоўны фасад і інтэр'ер касцёла перабудаваны архітэктарам Аляксандрам Асікевічам на сродкі тагачаснага ўладальніка М.Ф. Радзівіла ў стылі позняга барока.
У 1882 г. пасля чарговага пажару ў касцёле быў заменены дах. У 1900 г. храм быў абнесены мураванай сцяной з чатырохслуповай брамай і вуглавымі чатырохграннымі вежамі, накрытымі барочнымі чарапічнымі дахамі з заломам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён