зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Успення Дзевы Марыі

Касцёл Успення Дзевы Марыі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000618

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1636 г.

Апісанне

Мураваны трохнефны бязвежавы храм. Цэнтральны неф вышэйшы за бакавыя, накрыты двухсхільным дахам, бакавыя - аднасхільнымі дахамі. У плане мае выцягнуты прамавугольнік з двума бакавымі капліцамі. Касцёл пастаўлены на высокі бутавы цокаль. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай, пластыка стрыманая: фасадныя плоскасці крапаваны спаранымі плоскімі лапаткамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, размешчанымі ў два ярусы, завершаны карнізам. Галоўны і тыльны фасады завершаны фігурнымі неабарочнымі франтонамі. На галоўным фасадзе ў франтоне размешчана круглае акно, на тыльным - паўцыркульнае. Лучковы дзвярны праём галоўнага ўвахода аформлены нескладаным парталам, вымураваным з лякальнай цэглы, дзверы двухстворкавыя філянговыя. Над уваходам паўцыркульнае акно. Адна капліца прымыкае да нартэкса з паўночна-ўсходняга боку, другая да прэсбітэрыя з паўднёва-заходняга боку. Капліцы прамавугольныя ў плане, накрыты вальмавымі дахамі, грані члянёны арачнымі аконнымі праёмамі і нішамі.

 Тэрыторыя вакол касцёла абнесена бутавай агароджай. У агароджы зроблена двухпралётная брама (з адной форткай з паўночнага боку). Асноўны пралёт брамы і форткі фланкіраваны пілонамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі.

Старонка