зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Увазнясення Святой Дзевы Марыі

Шыфр

113Г000591

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1883 г.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Касцёл Увазнясення Святой Дзевы Марыі – помнік рымска-каталіцкай культавай архітэктуры канца ХIХ ст. 

Праект будаўніцтва касцёла быў зацверджаны ў 1878 г. У 1883 г. у храме пачаліся службы, а ў 1884 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла ў гонар Увазнясення святой Дзевы Марыі. 

Каля касцёла была ўзведзена двухпавярховая званіца вышынёй каля 8 м (не захавалася). 

У гады Першай Сусветнай вайны будынак касцёла атрымаў некаторыя пашкоджанні, значна пацярпела арганная частка. Рамонтна-аднаўленчыя работы вяліся ў перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. У 1929-1930-х гг. храм патынкавалі, пафарбавалі, замянілі дах, вокны, падлогу і ганкі вымуравалі, правялі электрычнасць. Было поўнасцю адноўлена арганнае памяшканне. 

У 1948 г. будынкі храма і званіцы былі зачынены. У 1950 г. памяшканне касцёла было перададзена пад лекцыйны зал, пазней у будынку размясціўся Пружанскі Дом Соцкультуры.

1 лютага 1993 г. храмавы будынак перададзены вернікам. Пасля завяршэння рэстаўрацыйна-рамонтных работ, 14 жніўня 1998 г. адбылася рэкансэкрацыя касцёла.