зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Узнясення Святога Крыжа

Шыфр

413Г000729

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1909 г.

Стыль

Помнік манументальнай архітэктуры неараманскага стылю і неаготыкі

Апісанне

Своеасаблівая эклектычная архітэктура спалучае рысы неараманскага стылю і неаготыкі. Архітэктанічна - гэта класічная крыжовая базіліка, змураваная з жоўтай цэглы, якая атрымала пашырэнне ў будаўніцтве Беларусі на мяжы 19-20 ст. Цэнтральны неф і трансепт (папярочны неф) роўныя па вышыні і накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі, якія ўтвараюць у плане выцягнуты лацінскі крыж. Па баках пяціграннай апсіды прэсбітэрыя размешчаны сіметрычныя сакрысціі. Цэнтральны неф значна выступае наперад параўнальна з бакавымі нефамі. У месцы іх злучэння пастаўлены невысокія двух’ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя спічастымі шчытамі, што стварае незвычайную шматпланавую структуру галоўнага фасада, па-мастацку выразную і адметную па сілуэце. Тарэц цэнтральнага нефа на ўсю шырыню прарэзвае магутны перспектыўны ўваходны партал. Над ім зроблена высокая паўцыркульная арачная ніша з акном-ружай. Шчыт, які закрывае тарэц даха, аздоблены меншымі па памерах плоскімі арачнымі нішамі, што надае фасаду вертыкальную дынаміку, пры адсутнасці вертыкаляў вежаў. Бакавыя фасады прарэзаны вокнамі-трыфорыямі і рытмічна ўмацаваны контрфорсамі. Ураўнаважаныя паўцыркульныя абрысы праёмаў, плоскіх і конхавых нішаў надаюць збудаванню сярэдневяковую манументальнасць, а высокі цокаль, вежы і контрфорсы - унутраную энэргію.