Шыфр
113Г000042
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1924 - 1925 гг.
Касцёл быў пабудаваны ў 1924-1925 гадах на месцы драўлянай капліцы. Участак, на якім пабудавана капліца, належыў да мястэчка Развадова, якое пазней увайшло ў склад горада Баранавічы. Мястэчкам валодаў граф Ян Развадоўскі. Пры будаўніцтве мястэчка граф Развадоўскі пакінуў два ўчасткі пад будаўніцтва касцёла і праваслаўнай царквы. Твор эклектычнай архітэктуры: у ім увасоблены гатычны вертыкалізм аб'ёмнай кампазіцыі, барочная пластычнасць сілуэта, класіцыстычная строгасць параднага ўвахода-порціка, авангардная асіметрычнасць і жорсткая канструкцыйнасць. У Вялікую Айчынную вайну, у 1944 г. пад час бамбардзіроўкі была пашкоджана правая сцяна. У 1945 г. прыхаджане аднавілі храм.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён