зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа

Шыфр

612Г000105

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 - 1913

Стыль

эклектыка: формы раманскага і гатычнага стыляў

Апісанне

17 сакавіка 1905 г. цар Мікалай ІІ абвясціў свабоду веравызнання, чым скасаваў афіцыйна прывілеяваны стан праваслаўя. Усе рэлігійныя культы станавіліся роўнымі перад законам. Зноў прынята рашэнне аб будаўніцтве касцёла. 19 студзеня 1906 г. у будаўнічы аддзел Віленскага губернатарства паступіла прашэнне да духоўнай кансісторыі аб разглядзе гэтага пытання. 21 ліпеня 1907 г. быў закладзены і асвечаны вуглавы камень пад касцёл. Аўтарам праекта і галоўным кіраўніком пабудовы да 1912 г. быў архітэктар Аўгуст Клейн. У 1912 г. будаўніцтва прадоўжыў Н.Філіповіч-Дубовік, архітэктар з Вільні. На 9 верасня 1913 г. была прызначана прыёмная камісія, касцёл быў асвечаны і пачаў працаваць. У 1915 годзе, падчас Першай Сусветнай вайны, кастёл у Вілейцы пацярпеў ад абстрэла. З 1915 г. па 1921 г. храм стаяў зачынены. У 1922-1928 гг. Крыжаўзвіжанскі касцёл рэстаўравалі, а ў 1931г. архібіскуп Рамуальд Ялбжыкаўскі кансекраваў святыню. Касцёл дзейнічаў з 1922 па 1939 гг., калі Вілейка была ў складзе Польшчы.  У гады Другой Сусветнай вайны будынак стаяў зачынены. З 1946 г. касцёл перастаў выконваць свае функцыі, а выкарыстоўваўся як склад пад разнастайную прадукцыю. Прыгожыя вітражныя вокны былі разбітыя, фрэскі замазаныя. У 1978 г. па праекту архітэктара Л.Паўлавай храм пачалі рэстаўрыраваць. Пераробкі амаль не змянілі пачатковага аблічча касцёла, калі не лічыць адмежаванне сцяной ад асноўнага аб'ёму капліцы Маці Божай справа ад прэсбітэрыя (сёння тут другая сакрыстыя).  У кастрычніку 1988 г. у будынку быў святочна адчынены Дом мастацтваў імя Н.Сілівановіча. На працягу года там праходзілі выставы і канцэрты класічнай музыкі.

У 1990 г. святыню вярнулі вернікам. 4 сакавіка 1990 года адбылася першая за доўгі час служба. 6 чэрвеня 1990 г. адбылася рэкансэкрацыя касцёла, якую здзейсніў Апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты ж гас пачалася рэстаўрацыя святыні – алтарную частку ўпрыгожыў выдатны алтар у стылі неаготыкі, у левым крыле трансэпта ўсталяваны бакавы алтар Маці Божай Хуткапаслушніцы. Былі ўстаноўлены вітражы: св. Пятра, св. Паўла, св. Эдмунда, св. Тадэвуша, св. Веранікі і інш. Рукамі мастака Эдуарда Мацюшонка была адноўлена фрэска "Нясенне крыжа" на паўднёвым фасадзе касцёла. Аргана ў касцёле няма, толькі яго электронны варыянт, які быў набыты ў 1993 г., у храме рэдкая акустыка – 4 секунды вібрата. Пасля рэстаўрацыі касцёлу вярнулі ёмістасць для абмывання рук, якая знаходзілася ў Вілейскім краязнаўчым музеі.