зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа

Шыфр

413Г000686

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, аг.Макараўцы, вул. Яна Паўла ІІ, 57

Датаванне

1795 г.

Стыль

Ранні класіцызм

Апісанне

Знаходзіцца ў заходняй частцы в. Макараўцы, каля дарогі Індура-Малая Бераставіца. Пабудаваны ў к. 1795 г. Архітэктура вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства.

Прамавугольны ў плане асноўны аб"ём і алтарны зруб накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Над стыкамі аб!ёмаў -- трохвугольныя застрэшнікі. Галоўны фасад завершаны франтонам. Сцены вертыкальна ашаляваны, з вузкімі нашчыльнікамі, умацаваны сцяжкамі, завершаны аркатурным поясам.